ЕС запатрабаваў ад РБ спыніць пераслед тых беларусаў, хто з'ехаў за мяжу

У Бруселі сочаць за сітуацыяй у Беларусі

У Бруселі сочаць за сітуацыяй у Беларусі / pixabay.com

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза ў замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль выступіў з заявай па Беларусі, прымеркаванай да Міжнароднага дня салідарнасці з палітвязнямі. "У гэты дзень салідарнасці ЕС патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і заклікае ўлады Беларусі выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці, забяспечыць доступ да належнага медыцынскага абслугоўвання без дыскрымінацыі па прыкмеце іх становішча", — гаворыцца ў заяве.

Барэль згадаў і пра пераслед палітуцекачоў. "Рэжым усё часцей пераследуе і тых, хто збег з краіны, — працягвае Вярхоўны прадстаўнік ЕС у замежных справах і палітыцы бяспекі. — Еўрапейскі Саюз асуджае нядаўнюю хвалю рэйдаў і канфіскацыі маёмасці палітычных актывістаў, якія працягваюць сваю дзейнасць у абарону свабоды ў выгнанні. 104 чалавекі былі дададзеныя ў спіс падазраваных у рамках масавага крымінальнага расследавання ў дачыненні да беларусаў за мяжой".

Нядаўна Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу супраць арганізатараў і ўдзельнікаў Дня Волі-2024 і пагражае палітуцекачам канфіскацыяй іх маёмасці на радзіме. Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка выказаў меркаванне, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі спрабуе дэматываваць беларусаў, а ў выніку "дзеянні СК і іншых карных органаў Лукашэнкі толькі больш радыкалізуюць беларускае грамадства".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі