Еўрапейскія амбасадары не плануюць у бліжэйшы год вяртацца ў Беларусь — Вячорка
У Бруселі не пераглядалі пытанне з амбасадарамі ў РБ
Еўрапейскія амбасадары не плануюць у бліжэйшы год вяртацца ў Беларусь. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё заявіў Франак Вячорка, першы дарадца Святланы Ціханоўскай. Ён пракаментаваў інфармацыю, агучаную некаторымі палітыкамі, што нібыта амбасадары пэўных краін плануюць такое вяртанне.
"Ёсць адзіная пазіцыя Еўрапейскага звязу — зменшыць дыпламатычную прысутнасць у Беларусі пасля таго, як сам рэжым пачаў змяншаць колькасць дыпламатычных прадстаўнікоў унутры краіны. І многія паслы выехалі ў знак пратэсту на гэта, — кажа Вячорка. — Але зараз няма нейкіх знакаў, ніякіх планаў, прынамсі ў бліжэйшы год, што паслы будуць вяртацца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.