Еўрасаюз папярэдне ухваліў бязвізавы рэжым для Украіны

Еўрасаюз папярэдне ухваліў бязвізавы рэжым для Украіны

Краіны Еўрасаюза пагадзіліся ўвесці бязвізавы рэжым з Украінай. Праўда, рашэнне мае папярэдні характар. Яно зможа набыць моц пасля таго, як будзе ўдасканалены парадак прыпынення дзеяння такога рэжыму, інфармуе Reuters.

Рашэнне было прынятае напярэдадні саміта ЕС — Украіна, які адбудзецца 24 лістапада, адзначае РБК.

14 лістапада ўкраінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка прыспешыў Еўрасаюз ва ўсталяванні бязвізавага рэжыму з Украінай. Ён падкрэсліў, што Украіна выканала ўсе неабходныя патрабаванні — 144 рэформы.

Камітэт Еўрапарламента па грамадзянскіх свабодах, юстыцыі і ўнутраных справах яшчэ ў верасні падтрымаў увядзенне бязвізавага рэжыму з Украінай.

Калі паміж Украінай і ЕС будзе ўведзены бязвізавы рэжым, то ўкраінцы з біяметрычнымі пашпартамі змогуць знаходзіцца ў краінах Шэнгенскага пагаднення без візы на працягу 90 дзён. Для дзелавой паездкі, турыстычнай праграмы або вырашэння сямейных пытанняў тэрмін можа быць павялічаны да 180 дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі