Федэрацыя скейтбордынгу дапусціла беларусаў і расіян да спаборніцтваў

Скейтбордынг

Скейтбордынг / pixabay.com

Выканкам Міжнароднай федэрацыі скейтбордынгу (World Skate) дапусціў беларусаў і расіян да спаборніцтваў. Яны змогуць выступаць у статусе "індывідуальных нейтральных спартсменаў". Але толькі з 1 студзеня 2024 года.

World Skate будзе кантраляваць строгае выкананне спартсменамі з Беларусі і Расіі патрабаванняў нейтралітэту. Яны грунтуюцца на рэкамендацыях Міжнароднага алімпійскага камітэту. У бліжэйшыя тыдні правілы апублікуюць. Беларус ці расіянін, які хоча атрымаць статус "індывідуальнага нейтральнага спартсмена", павінен будзе падаць заяўку на ўдзел у World Skate ў адпаведнасці з вышэйзгаданымі крытэрамі. Гэта прывядзе, пры выкананні ўсіх умоў, да прысваення згаданага статусу.

Скейтбордынг прысутнічае ў алімпійскай праграме з 2021 года.

Спартсмены з Беларусі і Расіі былі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Вясной 2023-га Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў спартыўныя федэрацыі дапусціць спартсменаў з РБ і РФ да спаборніцтваў пад нейтральным сцягам. Рашэнні прымаюць міжнародныя федэрацыі: некаторыя дапускаюць беларусаў і расіян, іншыя — не.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі