У Германіі з-за допуску беларусаў і расіян адмянілі спаборніцтвы па фехтаванні

Разбураная спартыўная зала ва Украіне / facebook.com/nikolay.synelnykov

Разбураная спартыўная зала ва Украіне / facebook.com/nikolay.synelnykov

У Германіі з-за допуску беларусаў і расіян адмянілі спаборніцтвы па фехтаванні. Турнір праводзіўся рэгулярна і мусіў стаць 47-м па ліку, паведамляе DW.

Этап Кубка свету па фехтаванні на шаблях сярод юніёраў быў запланаваны ў нямецкім "горадзе хімікаў" Дармагене (федэральная зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія) на снежань. Але арганізатары не пагадзіліся з рашэннем Міжнароднай федэрацыі фехтавання аб допуску да спаборніцтваў спартсменаў з Беларусі і Расіі. Яны вырашылі, што сёлета турніру не будзе.

У сакавіку Міжнародная федэрацыя фехтавання вырашыла вярнуць на спаборніцтвы спартсменаў з Беларусі і Расіі ў нейтральным статусе. Такое рашэнне было ўспрынята неадназначна. Напрыклад, Федэрацыя фехтавання Германіі адмяніла этап Кубка свету, які мусіў прайсці ў пачатку траўня. Бонскі фехтавальны клуб OFC Bonn адмовіўся ад правядзення этапу Кубка свету па фехтаванні на рапірах сярод мужчын "Бонскі леў", запланаванага на восень 2023 года. Прычына тая ж.

Спартсмены з Беларусі і Расіі былі адхілены ад міжнародных спаборніцтваў пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Сёлета Міжнародны Алімпійскі камітэт заклікаў спартыўныя федэрацыі дапусціць спартсменаў з РБ і РФ да спаборніцтваў пад нейтральным сцягам. Рашэнні прымаюць міжнародныя федэрацыі: некаторыя дапускаюць беларусаў і расіян, іншыя — не.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі