А-Fest: 150 тысяч гледачоў і адсутнасць чэргаў

А-Fest: 150 тысяч гледачоў і адсутнасць чэргаў

12 жніўня ў Лошыцкім парку грыміць А-Fest, які збірае па папярэдніх падліках каля 150 тысяч гледачоў. Арганізатары называюць фэст еўрапейскім святам піва і ежы, фонам да якога служыць добрая музыка. Пры чым, фон цалкам сур'ёзны ― гэта еўрапейскія зоркі De-Phazz і Джон Н'юман, якіх "разаграваюць" беларускія каманды пачынаючы ад Dze Mora? і заканчваючы Akute, і ўкраінская піяністка Марыя Чайкоўская. 

А-Fest: 150 тысяч гледачоў і адсутнасць чэргаў

Чэргі ― як неад'емная частка беларускіх фэстаў, асабліва піўных, гэтым разам цалкам адсутнічаюць. Зона фудкорту настолькі вялікая, а піва так хутка наліваецца за кошт новага інавацыйнага абсталявання, што пастаяць без справы асабліва няма дзе, нават ля прыбіральняў не затрымаешся ― іх таксама многа.

А-Fest: 150 тысяч гледачоў і адсутнасць чэргаў

Натуральна, што паколькі ўваход на фэст ― бясплатны, публіка ў Лошыцкім парку збіраецца самая розная. На лавачках у парку важна сядзяць людзі сталага веку і з цікавасцю назіраюць за бясконцай вераніцай людзей, якая рухаецца ў бок галоўнай сцэны. Моладзь абірае пляцоўкі недалёка ад сцэны, сцеліць дыванкі, сем'і і кампаніі размяшчаюцца на драўляных дошках і ладзяць сапраўдныя пікнікі з півам ― а яно прадаецца зусім танна ― усяго 2,5 рублі за куфаль. Прыемна таксама назіраць, як, бадай, кожная кампанія ля сябе трымае маленькія сметнічкі ― складае ў адно месца пустыя піўныя банкі і астаткі ежы, каб гэта потым цывілізавана выкінуць. Пры гэтым ні п'яных ці неадэкватных персанажаў, ні натоўпаў праваахоўнікаў заўважыць не ўдаецца.

А-Fest: 150 тысяч гледачоў і адсутнасць чэргаў

Хоць арганізатары і не пазіцыянуюць А-Fest музычным, а лічаць яго вялікай тусоўкай, публіка збольшага ўсё адно канцэнтруецца вакол сцэны ― музыка ўсё ж служыць аб'ядноўваючым фактарам, хоць многія заўважаюць, што лайн-ап фестываля ― на аматара. Але людзі, якія ладзяць фэст апелююць: музыка мусіць ўпісацца ў атмасферу Лошыцкага парку і не парушыць яго спакой, веліч і натуральнасць. І, гледзячы па тым, што людзей бліжэй да 20-й вечара становіцца проста вельмі шмат, і яны прыходзяць, а не сыходзяць ― бясплатныя De-Phazz і Джон Н'юман задавальняюць усіх!

А-Fest: 150 тысяч гледачоў і адсутнасць чэргаў

Хаця апроч піва, ежы і музыкі на фэсце ёсць яшчэ шмат чаго. Каля 500 чалавек бяруць удзел у караоке-батлах і спяваюць любімыя песні на сямі мовах, у тым ліку і на беларускай: арганізатары зрабілі пераклад на родную мову больш дзесятка сусветных хітоў. Можна граць у "Мазгабойню", ёсць актыўнасці кшталту фрысбі, розныя квэсты. 

А-Fest: 150 тысяч гледачоў і адсутнасць чэргаў

А ўвогуле сёлетні А-Fest дэманструе, што беларусы гатовыя да падобных гарадскіх маштабных пікнікоў ― мы можам быць культурнымі і быць разам, калі захочам.

А-Fest: 150 тысяч гледачоў і адсутнасць чэргаў
А-Fest: 150 тысяч гледачоў і адсутнасць чэргаў
Выступ гурта Akute

De-Phazz
А-Fest: 150 тысяч гледачоў і адсутнасць чэргаў
А-Fest: 150 тысяч гледачоў і адсутнасць чэргаў
А-Fest: 150 тысяч гледачоў і адсутнасць чэргаў
Хэдлайнер фэста Джон Ньюман
А-Fest: 150 тысяч гледачоў і адсутнасць чэргаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі