Фота і відэа з адкрыцця XXXI летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа
У ноч з 5 на 6 жніўня марафонец Вандэрлей Кардэйра (бронзавы прызёр Алімпіяды 2004 года ў Афінах) запаліў алімпійскі агонь на стадыёне "Маракана". Такім чынам ўрачыста адкрыліся XXXI летнія Алімпійскія гульні ў Рыа. Адбылася святочная праграма, пасля якой па стадыёне прайшлі больш за 10 тысяч спартсменаў з 207 краін свету.
Падчас гульняў у Рыа будуць разыграныя 306 камплектаў узнагарод у 28 відах спорту. У складзе беларускай зборнай 124 спартсмена, яны выступяць у 24 відах спорту. Алімпійскія гульні працягнуцца да 21 жніўня.
Фота: БЕЛТА