Фота, як беларускія спартсмены жывуць у Алімпійскай вёсцы ў Рыа
З'явіліся фотаздымкі з дома, у якім жывуць беларускія спатсмены ў Алімпійскай вёсцы ў Рыа. Іх апублікаваў прэс-цэнтр Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Адзначаецца, што ў адзін дом з беларусамі засяліліся зборныя Украіны, Арменіі, Малдовы, Уругвая і Барбадоса.
Спартсмены і трэнеры жывуць у аднамясцовых і двухмясцовы нумарах (у Бразілію ўжо прыехалі каманды па акадэмічным веславанні, боксе, стральбе з луку, спартыўнай гімнастыцы, фехтаванні, баскетболе і веласпорце). Штаб беларускай дэлегацыі знаходзіцца на першым паверсе, медыцынскі цэнтр (у ім працуюць 27 спецыялістаў) — на другім.
Алімпійская вёска ў Рыа складаецца з 31 будынка. У іх размесцяць 10500 спартсменаў і 7000 афіцыйных асоб.
Алімпіяда стартуе 5 жніўня. Яе ўрачыстае адкрыццё пакажуць беларусам у жывым эфіры ў ноч на 6 жніўня.