Фотафакт: У Кіеве паклалі тратуарную плітку ў выглядзе ўкраінскага арнамента
У Кіеве каля станцыі метро “Залатыя вароты” паклалі тратуарную плітку ў выглядзе нацыянальнага ўкраінскага арнамента. Як перадае выданне kiev.segodnya.ua, цяпер Золатавароцкі праезд нагадвае гіганцкую вышыванку.
Камунальныя службы яшчэ не цалкам завяршылі працу па ўкладцы пліткі, таму ўваход у метро адчынены толькі з вуліцы Уладзімірскай.