У Мінску ўрачыста адкрылі помнік Уладзіміру Мулявіну (фота)

У Мінску ўрачыста адкрылі помнік Уладзіміру Мулявіну (фота)

17 жніўня ў Мінску ўрачыста адкрылі помнік Уладзіміру Мулявіну (1941 — 2003), заснавальніку легендарных “Песняроў”. Ён знаходзіцца на бульвары Мулявіна ў скверы за Белдзяржфілармоніяй, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.

Скульптар Аляксандр Каструкоў выявіў Мулявіна ў сцэнічным касцюме з гітарай у руках. Музыка прысеў на прыступкі і задуменна глядзіць удалячынь. Адзначаецца, што вобраз выбраны роднымі Уладзіміра Мулявіна.

Стварэнне і дастаўку помніка фінансаваў расійскі бок, а ўсталяванне — бюджэт Мінска. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі сталічных уладаў, міністэрстваў, госці з Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі