У Мінску з'явілася рэспубліканская Дошка гонару (фота, відэа)

Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", за дасягненні ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця і высокія паказчыкі па эканоміі рэсурсаў указам кіраўніка дзяржавы вызначаныя 57 пераможцаў спаборніцтва 2013 года. Упершыню на Дошцы гонару прадстаўленыя адразу 10 рэгіёнаў.

Вось што распавёў Анатоль Філонаў, першы намеснік міністра эканомікі:

"Безумоўна, гэта лепшыя калектывы, якія ў няпростых умовах паказалі магчымасць усё-такі дабівацца добрых эканамічных вынікаў у сваёй працы: паказчыкаў рэнтабельнасці продажаў, экспарту, эканоміі матэрыяльных рэсурсаў, дасягнення станоўчага сальда знешнеэканамічнай дзейнасці".

Варта адзначыць, што Пятро Пракаповіч на адкрыцці рэспубліканскай Дошкі гонару заявіў: грашовыя даходы насельніцтва Беларусі за мінулы год выраслі больш чым на 15%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі