Футбалісты Ісландыі занялі 7-е месца на юнацкім турніры ў Мінску

Ілюстрацыя / habr.com
Ілюстрацыя / habr.com

25 студзеня ў мінскім футбольным манежы завяршаецца 16-ы розыгрыш Кубка развіцця.

У першай сустрэчы заключнага гульнявога дня ісландскія футбалісты занялі 7-е месца на юнацкім турніры. Каманда перамагла юнацкую зборную Узбекістана з лікам 2:1.

За пятае месца паспрачаюцца зборныя Грузіі і Фінляндыі, за бронзу згуляюць каманды з Бельгіі і Ізраіля.

У вырашальным паядынку за галоўны прыз пазмагаюцца каманды Беларусі і Таджыкістана. Пачатак матчу ў 16:45, перадае БЕЛТА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі