Футбалісты "Крумкачоў" выйшлі на матч у майках з надпісам салідарнасці

Футбалісты "Крумкачоў" выйшлі на матч у майках з надпісам салідарнасці

Мінскі футбольны клуб "Крумкачы", які выступае ў першай лізе, выйшаў на гульню 23 жніўня ў майках з арыгінальным прынтам. На іх было напісана "Мы з народам". 

Матч з наваполацкім "Хімікам" скончыўся перамогай мінчукоў з лікам 1:0. Гэта дазволіла ім падняцца на трэцяе месца ў турнірнай табліцы.

Нагадаем, што згодна з рашэннем выканкама АБФФ футбольныя матчы цяпер праходзяць без прысутнасці гледачоў на трыбунах.

Дарэчы, раней футбалісты "Крумкачоў" выступілі з заявай, у якой выказалі падтрымку ўсім затрыманым і іх родным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі