Футбалісты зборнай Беларусі разгромна прайгралі ізраільцянам

Футбольны матч зборных Беларусі і Ізраіля

Футбольны матч зборных Беларусі і Ізраіля / прэс-служба Мінспорту

11 чэрвеня нацыянальная зборная Беларусі па футболе у Будапешце гуляла ў таварыскім матчы з камандай Ізраіля. Беларусы саступілі з лікам 0:4.

Гэты спарынг быў апошняй для беларусаў сустрэчай перад вераснёўскім стартам у Лізе нацый. Папярэднія таварыскія матчы каманда таксама правяла без выйгрышаў — 0:2 з Чарнагорыяй, 0:0 з Мальтай, 0:4 з Расіяй.

У першай палове гульні ізраільцяне забілі тры тры галы пры грубых памылках брамніка і абароны. У другім тайме Захар Волкаў атрымаў чырвоную картку — і беларусы прапусцілі чацвёрты мяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі