Гэта не 2020 год, людзі ўжо гатовыя прыйсці сюды са зброяй у руках — Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка баіцца ўзброеных беларусаў / t.me/rushennie/
Аляксандр Лукашэнка баіцца ўзброеных беларусаў / t.me/rushennie/

1 чэрвеня на нарадзе ў Мінску прагучала, што "Захад рыхтуе сілавы сцэнар змены ўлады ў Беларусі". Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з удзельнікамі 52-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў краін СНД. Ён у чарговы раз агучыў свае страхі наконт вяртання на радзіму беларускіх добраахотнікаў з Украіны і палітуцекачоў з краін ЕС.

"Рыхтуюцца атрады ў Польшчы, Літве, Чэхіі для таго, каб у патрэбны момант перакінуць у Беларусь, — казаў Лукашэнка. — І гэта ўжо не 2020 год, калі дзяўчынкі хадзілі ў белых кароткіх спаднічках з кветачкамі на дэманстрацыі. Людзі ўжо гатовыя прыйсці сюды са зброяй у руках. Таму нам даводзіцца шмат увагі надаваць абароне нашых межаў".

А старшыня КДБ Іван Тэртэль заявіў, што на межах Беларусі здзяйсняецца "фільтрацыя", каб не дапусціць у краіну ўдзельнікаў "баявых груп".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі