Гомельская філія "Белавіянавігацыі" патлумачыла канфуз з Red Hot Chili Peppers

Гомельская філія "Белавіянавігацыі" патлумачыла канфуз з Red Hot Chili Peppers

Гомельская філія "Белавіянавігацыі" патлумачыла канфуз, які здарыўся ў мясцовым аэрапорце з амерыканскім гуртом Red Hot Chili Peppers. Начальнік прадпрыемства накіраваў ліст начальніку Гомельскай мытні, у якім патлумачыў сітуацыю з аўтографамі музыкаў амерыканскага гурта. Ён падкрэсліў, што мытнікі не маюць да яе ніякага дачынення, аўтографы ў VIP-зале ў музыкаў брала работніца службы сервісу.

Гомельская філія "Белавіянавігацыі" патлумачыла канфуз з Red Hot Chili Peppers
Фота: Twitter

Удзельнікі гурта RHCP ляцелі ў Маскву з Кіева. У гомельскім аэрапорце ў іх была кароткая перасадка. Пазней басіст гурта Флі (Майкл Бэлзары) змясціў фота ў Instagram і напісаў, што беларускія мытнікі настойліва папрасілі падпісаць некалькі дыскаў і фотаздымкаў Metallica, нягледзячы на пратэсты, што яны да гэтага гурта не маюць ніякага дачынення. Атрымліваецца, што музыка пераблытаў мытнікаў з "работніцай службы сервісу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі