Гродзенскія гісторыкі сустрэліся з спікерам Дзярждумы Расiі (фота)
Беларускія і расійскія навукоўцы хочуць сумесна вывучаць спадчыну Першай сусветнай вайны.
Гродзенскія гісторыкі ў сераду сустрэліся з спікерам Дзярждумы Расiі. Беларускія і расійскія навукоўцы хочуць сумесна вывучаць спадчыну Першай сусветнай вайны. Пляцоўку для даследаванняў створаць у Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы. Ініцыятыву падтрымаў спікер Дзярждумы РФ, старшыня Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Сяргей Нарышкін, які наведаў Гродна 24 чэрвеня.
"У грамадстве істотна вырасла цікавасць да гісторыі. Асабліва ў такі няпросты час, калі нашы палітычныя апаненты спрабуюць шэраг гістарычных падзей і фактаў не проста паставіць пад сумнеў, а фальсіфікаваць. Менавіта на гэтым фоне папулярызацыя ведаў і гістарычныя даследаванні выходзяць на перадавы ўзровень", — сказаў палітык.
У новым прадстаўніцтве гісторыкі дзвюх краін змогуць рэалізоўваць сумесныя праекты. Напрыклад, вывучаць ваенна-гістарычную спадчыну Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
Ёсць задумка стварыць музей Гродзенскай крэпасці — аднаго з найважнейшых фарпостаў ў гады Першай сусветнай вайны, а таксама распрацаваць турыстычныя маршруты, арганізаваць працу ў архівах дзвюх краін і акадэмічны абмен паміж ВНУ. Для гэтага гродзенскі універсітэт заключыць пагадненне з дзяржаўным гуманітарным універсітэтам у Расіі.
Дарэчы, Сяргей Нарышкін з'яўляецца старшынёй Расійскага гістарычнага таварыства, якое і разгледзіць заяўку гродзенскіх гісторыкаў.