Грошы на адвакатаў для Мікалая Аўтуховіча сабралі за два дні
Грошы на адвакатаў для Мікалая Аўтуховіча сабралі за два дні. Як піша яго дачка, агулам было ахвяравана больш за 8 тысяч еўра. Тэрміновы збор на аплату працы адвакатаў быў запушчаны, паколькі сродкі, якія былі, аказаліся амаль вычарпаныя.
Паводле версіі следства, Аўтуховіч быў арганізатарам і кіраўніком групы, якая падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў у Беларусі. Яго абвінавачваюць па 12 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Сярод іх — "здрада дзяржаве", "стварэнне злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму", "замах на захоп дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам". Суд "па справе Аўтуховіча" ідзе з 18 траўня ў будынку гродзенскай турмы №1.
За кратамі Мікалай Аўтуховіч трымаў сухую галадоўку, а цяпер узнаўляе свае сілы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.