Guardian: СМІ мусяць абмежаваць аб’ём інфармацыі пра тэрарыстаў-смяротнікаў

Guardian: СМІ мусяць абмежаваць аб’ём інфармацыі пра тэрарыстаў-смяротнікаў

У Лондане на плошчы Расэл 4 жніўня хлопец з нажом нападае на людзей. Па прыездзе паліцэйскія знаходзяць шасцярых параненых, 60-гадовая жанчына неўзабаве памірае.

Пра злачынцу вядома толькі тое, што хлопцу 19 гадоў. Адна са сведак кажа, што ён быў у чорнай скураной вопратцы, паведамляе The Guardian.

Вядомы французскі філосаф Бернара-Анры Леві на старонках The Guardian разважае, ці не зашмат гонару СМІ робяць тэрарыстам, пастаянна згадваючы іх імёны і падрабязнасці прыватнага жыцця.

Guardian: СМІ мусяць абмежаваць аб’ём інфармацыі пра тэрарыстаў-смяротнікаў

Па словах філосафа, заходнія СМІ мусяць абмежаваць аб’ём інфармацыі пра тэрарыстаў-смяротнікаў і арганізатараў нападаў, пазбавіўшы іх такім чынам шырокай вядомасці і пасмяротнай славы ў колах паслядоўнікаў.

Леві называе тры прычыны, з якіх варта гэта зрабіць. Першая: калі называюць імёны нападнікаў, дэманструюць іх фотаздымкі ў медыя, яны атрымліваюць сусветную вядомасць, чаго, уласна, заўзята і дамагаюцца.

На думку філосафа другая прычына ў тым, што падрабязнасці іх прыватнага жыцця, ад “няшчаснага” дзяцінства да “раптоўнай” радыкалізацыі, ператвараюць іх злачынствы ў “банальнасць”. А гэта вельмі небяспечна.

“У бясконцай, часта нікчэмнай хроніцы жаху такая інфармацыя нейтралізуе нашае сумленне.  Паказваючы твар баевікоў, мы перастаем бачыць, наколькі жудасныя іх злачынствы”, — прыводзіць словы Леві брытанскае выданне.

Трэцяя прычына ў тым, што бясконцае паўтарэнне імёнаў робіцца рытмам нашага жыцця. І гэта можа прывесці да “суіцыдаў па перайманні”. Маладыя людзі могуць успрымаць гэта магчымай мадэллю паводзінаў, запрашэннем браць прыклад са смяротнікаў, выказвае меркаванне аўтар.

Філосаф падводзіць вынік: што “неабходнае шырокамаштабнае пагадненне сярод медыя па ўсім свеце на абмежаванне апісанняў жыцця тэрарыстаў да мінімальна магчымага”.

Guardian: СМІ мусяць абмежаваць аб’ём інфармацыі пра тэрарыстаў-смяротнікаў

Старшыня камісіі па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў Анатоль Гуляеў не пагаджаецца з гэтым меркаваннем. На яго думку, трэба асвятляць усе акалічнасці тэрактаў. У тым ліку асаблівасці жыцця тэрарыстаў.

“Каб паўстаць супраць тэрарызму, грамадства мусіць зразумець, хто яны такія, чым яны жывуць і чаму прыйшлі да гэтага”.

Гуляеў падкрэслівае, што для таго, каб не было няправільнага разумення сітуацыі, такія рэчы трэба асвятляць усебакова і карэктна расстаўляць акцэнты. “Трэба паказваць праблему ва ўсёй яе складанасці, толькі так можна перамагчы, кажа старшыня камісіі па этыцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі