Гуайдо: Спроба звяржэння Мадура правалілася

Гуайдо: Спроба звяржэння Мадура правалілася

Лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо, якога шэраг краінаў прызнае часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта, у інтэрв'ю газеце The Washington Post прызнаў, што спроба звяржэння Нікаласа Мадура пацярпела няўдачу. Паводле яго слоў, прычынай гэтаму стала недастатковая падтрымка з боку вайскоўцаў.

Гуайдо адзначыў, што ён разлічваў на складанне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў Мадура, пасля чаго ваенныя масава перайшлі б на бок апазіцыі. Аднак гэтага не адбылося, у сувязі з чым палітык прызнаў сваю памылку. .

“Магчыма, прычына ў тым, што нам да гэтага часу трэба больш салдат для падтрымкі, для таго, каб абараніць канстытуцыю”, — сказаў Гуайдо.

Венесуэла ўжо каторы год перажывае зацяжны эканамічны і грамадска-палітычны крызіс. Сёлета пасля чарговых прэзідэнцкіх выбараў, пераможцам якіх назвалі Нікаласа Мадура, апазіцыя заявіла, што вынікі галасавання сфальшаваныя і заклікала не прызнаваць іх. Спікер парламента Хуан Гуайдо абвясціў сябе часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта. Яго прызналі многія краіны Еўрасаюза, а таксама ЗША.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі