ГУБАЗіК затрымаў беларуса, які пісаў вершы пра свабоду
Затрыманы інжынер ІТ-кампаніі
Інжынера адной з IT-кампаній затрымалі за тое, што ён пісаў вершы пра свабоду. Відэа з ім з'явілася ў тэлеграм-канале, блізкім да ГУБАЗіКа.
На відэа мужчына кажа, што ён пісаў вершы "негатыўнага зместу" і публікаваў іх у "экстрэмісцкіх чатах".
Дарэчы, у працытаваных вершах няма нічога негатыўнага. Аднак сілавікі заявілі, быццам фрагменты ягоных вершаў яны не могуць паказаць "праз распальванне нянавісці і абразы".
Таксама мужчыну прымусілі напісаць і зачытаць верш пра сваё затрыманне. Сілавікі паведамілі, нібыта ён напісаў гэты верш з уласнай ахвоты па дарозе ў аддзел міліцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.