22-гадовая студэнтка стала 54-й затрыманай у Фаніпалі за пратэсты 2020-га
Фаніпаль, жнівень 2020 года
22-гадовая студэнтка аднаго са сталічных ВНУ стала 54-й затрыманай у Фаніпалі ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці за пратэсты 2020-га. Следчы камітэт называе іх усіх "датычнымі да масавых беспарадкаў" у гэтым горадзе. Адзначаецца, што дзяўчыну нядаўна выявілі "шляхам аналізу наяўных у справе фота-і відэаматэрыялаў". Жыхарцы Фаніпаля выставілі абвінавачванне па артыкуле "Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (арт. 342 КК).
СК адзначае, што ў Фаніпалі за ўдзел у пратэстах затрымлівалі і мужчын, і жанчын. Іх узрост ад 18 да 50 гадоў.
ГУБАЗіК перыядычна ладзіў “хапуны” у Фаніпалі з 2020 года. Некаторых затрыманых збівалі. У жніўні 2022-га года распачалі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту ў горадзе. Сілавікі намагаюцца ідэнтыфікаваць людзей па відэа мітынга 12 жніўня 2020 года. Там было больш за 600 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.