"З мэтай нагнятання незадаволенасці" трымала белыя кветкі і паветраныя шарыкі

Акцыя з кветкамі ў Мінску каля Камароўскага рынку, жнівень 2020-га / Еўрарадыё, архіўнае фота
Акцыя з кветкамі ў Мінску каля Камароўскага рынку, жнівень 2020-га / Еўрарадыё, архіўнае фота

У судзе Дзяржынскага раёна 46-гадовую Таццяну Залатар асудзілі на 1 год "хатняй хіміі", пішуць праваабаронцы.

Жанчыну прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла ў Фаніпалі 14 жніўня 2020 года.

Паводле версіі пракуратуры, Таццяна Залатар "з мэтай нагнятання незадаволенасці і напружанасці дэманстравала паветраныя шарыкі, кветкі белых колераў, якія выкарыстоўваліся ў якасці сімвалаў пратэснага руху".

Жанчына на судзе цалкам прызнала сваю віну.

У 2020-м годзе ўдзельнікаў акцый з кветкамі ў Беларусі нярэдка адпраўлялі на "суткі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі