Гурт J:МОРС, які не ўпусцілі ва Украіну, запісаў відэазварот
Гурт J:МОРС, які не ўпусцілі з Беларусі ва Украіну, запісаў відэазварот. "Усё складана... Мы доўга спрабавалі. Цяпер вярнуліся ў Беларусь, — кажа ў ім лідар гурта Уладзімір Пугач. — Я ўпэўнены, што ў нас атрымаецца сыграць гэты канцэрт крыху пазней".
Канцэрт мусіў адбыцца ў Кіеве 14 лютага.
Пугач падзякаваў за "фенаменальную, фантастычную падтрымку", якую адчуў у гэтай сітуацыі J:МОРС.
"Кіеў, мы яшчэ абавязкова сустрэнемся! — напісалі музыкі ў сваім тэлеграм-канале. — ...Збярэмся з сіламі і будзем планаваць новы канцэрт, які, верым, абавязкова адбудзецца. Ужо хутка паведамім пра новую дату!".
Беларусы сутыкнуліся з праблемамі ва ўездзе ва Украіну ў апошнія дні. Сярод іншых адмову ва ўездзе атрымаў блогер і журналіст Мікіта Мелказёраў. Мяркуецца, што ўкраінцы не ўпускаюць у сваю краіну мужчын прызыўнога ўзросту з беларускім грамадзянствам. Але абмежаванне часовае — на час беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.