Гурт “Стары Ольса” запісаў новы альбом і збіраецца ў ЗША

Гурт “Стары Ольса” запісаў новы альбом і збіраецца ў ЗША

Гурт “Стары Ольса” запісаў новы альбом — “Вада, хмель і солад”. У яго ўвайшла праца за некалькі апошніх гадоў. Адзначаецца, што гэта “спроба аднавіць дух старадаўняга застолля: жартоўныя песні, рэлігійныя, рыцарскія, баладныя і, вядома ж, песні пра піва”.

Праз тыдзень “Стары Ольса” збіраецца ў тур па Злучаных Штатах. Ён, дарэчы, у гурта будзе трэцім і працягнецца да 23 кастрычніка. Прэзентацыя альбома “Вада, хмель і солад” ў Мінску адбудзецца 19 лістапада ў Палацы прафсаюзаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі