Хакеісты зборнай Беларусі разграмілі французаў

Хакеісты зборнай Беларусі разграмілі французаў

Хакеісты зборнай Беларусі разграмілі французаў — 3:0 (0:0, 2:0, 1:0). Гэта быў стартавы матч каманды Дэйва Льюіса на турніры Еўравыкліку ў Славеніі. Шайбы на рахунку Станіслава Лапачука (33-я хвіліна), Сяргея Дразда (40-я) і Рамана Грабарэнкі (48-я, у большасці).

Беларуская зборная выступала ў наступным складзе: Карнавухаў, Дзянісаў (капітан) — Грабарэнка, Лінгле — Баярчук — Амбражэйчык, Казакевіч — Усціненка, Лапачук — Туркін — Кагалёў, Дастанка — Знахарэнка, Карабань — Дрозд — Дзямкоў, Ляўша — Развадоўскі — Чэрнікаў, Міцкевіч, Нікулін.

Беларусаў чакаюць яшчэ паядынкі са зборнымі Латвіі (4 лістапада) і Славеніі (5 лістапада).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі