Хлопцу, якога пасадзілі на 5 сутак, маці пашыла сцяг 4,5х8 метраў

Хлопцу, якога пасадзілі на 5 сутак, маці пашыла сцяг 4,5х8 метраў

Ніна Дзмітрыеўна Кавалгіна — пенсіянерка, маці Дзмітрыя: 27 сакавіка яго асудзілі на 5 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі на Дзень Волі. У сумцы Дзімы, які так і не дайшоў да месца збору (яго "узялі" на выхадзе з перахода), быў вялікі бел-чырвона-белы сцяг. Палатно 4,5х8 метраў пашыла сама Ніна Дзмітрыеўна.


"Я ведаю, што гэта неабходна для нашай краіны, — проста распавядае Ніна Дзімітрыеўна. — Натуральна, я настройвала сябе на тое, што дзяцей могуць забраць". Спадарыня Ніна едзе ў тралейбусе і не саромеецца распавядаць пра суд над сынам. Яго справа — традыцыйная для падобных судоў: сведкі супярэчаць адно аднаму, кажуць тое, чаго не напісана ў пратаколе.


Інжынер па дрэваперапрацоўцы, Ніна Дзмітрыеўна на акцыях пратэсту была толькі аднойчы — "пасля нейкіх прэзідэнцкіх выбараў". Нядаўна яна перанесла аперацыю на сэрцы, атрымала другую групу інваліднасці, таму 25 сакавіка засталася дома глядзець унука — апроч сына, на дэманстрацыю пайшлі і дачка з мужам. Яны пазбеглі "хапуна", схаваўшыся ў пэўны час у дварах.


"Калі б было, з кім пакінуць дзіця, я б таксама пайшла. Хаця б проста пастаяць і падтрымаць людзей, хаця б колькасцю".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі