Супрацоўніка "Белтэлекама" судзілі за "экстрэмізм" на працоўным месцы
Юрый Паршко
Супрацоўніка "Белтэлекама" Юрыя Паршко судзілі за "экстрэмізм" на працоўным месцы (у Оршы нядаўна за "распаўсюд экстрэмізму" судзілі вядомага педагога). Гэта вынікае з раскладу суда Лепельскага раёна, піша тг-канал "Віцебск, я гуляю".
Вынік паказальнага палітычнага суда пакуль невядомы. Судзіў Паршко за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" і "анлайн-пікетаванне" Міхаіл Юрчанка.
Юрый Паршко — электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад прадпрыемства.
Падобныя суды праходзяць па ўсёй Беларусі. Сілавікі правяраюць на прадпрыемствах у працаўнікоў тэлефоны, а пасля іх затрымліваюць (у некаторых выпадках — дзясяткамі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.