У Оршы за "распаўсюд экстрэмізму" судзілі вядомага педагога

Наталля Сізінцава

Наталля Сізінцава / фота з яе старонкі ў Фэйсбуку

4 лістапада ў Віцебскай вобласці адбыліся 13 адміністрацыйных судоў па палітычных артыкулах, піша тг-канал "Віцебск, я гуляю". Пяць судоў прайшло ў Глыбокім, па тры — у Оршы і Полацку, два — у Лепелі.

Асноўнае абвінавачанне, як адзначае "Віцебская Вясна", было "распаўсюд экстрэмізму". Як правіла, гэта падпіскі на інтэрнэт-рэсурсы, якія рэжым Лукашэнкі прызнаў экстрэмісцкімі.

У Полацку суддзя Андрэй Дзергачоў разбіраў справы Аляксандра Сергуна, Рамана Мяркулава і Міхаіла Трубовіча.

У аршанскім судзе Мікалай Драгуноў судзіў настаўніцу гісторыі і грамадазнаўства мясцовай гімназіі Наталлю Сізінцаву. Яна падрыхтавала выпускнікоў-стабальнікаў і пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд па грамадазнаўстве.

Таксама ў Оршы судзілі Дзмітрыя Вараб'ёва, на якога склалі аж тры пратаколы па абвінавачанні ў "распаўсюдзе экстрэмізму". Суд разглядаў па чарзе ўсе тры.

У судзе Лепельскага раёна разглядали справы Ніны Кудраўцавай і Дзмітрыя Міхаленкі.

А ў Глыбокім судзілі, паводле "Віцебскай Вясны", судзілі 44-гадовага Міхаіла Канчэўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі