Ідэолаг Мінабароны РБ звязаў гульню Pokémon Go са “зборам разведінфармацыі”
Контрразведка супраць Pokémon Go
Начальнік аддзела Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Беларусі Аляксандр Іваноў звязаў гульню Pokémon Go са “зборам разведінфармацыі”. Прагучала гэта ў эфіры тэлеканала СТБ.
"Мы зусім не ўлічваем гульнявую форму, — гаварыў Іваноў, разважаючы пра цікавасць да РБ замежных разведслужбаў. — І казаць пра тое, што цікавасць вось зараз прачнуўся, а раней яе не было, я б не быў так катэгарычны. Давайце возьмем гульню Pokémon Go, так? Гадоў там 10 таму яна была вельмі папулярная. У чым заключаўся сэнс? Усе падлеткі, дзеці сядзелі на нейкім дадатку, уключаеш камеру, дапоўненая рэальнасць, і шукаеш нейкіх пакемонаў рэдкіх, збіраеш у калекцыю. Дзе было больш за ўсё пакемонаў у той час, як вы думаеце? На тэрыторыі 50-й авіяцыйнай базы [у Мачулішчах пад Мінскам], дзе ўзлётна-пасадачная паласа, дзе куча ваеннай тэхнікі авіяцыйнай, там больш за ўсё было пакемонаў. Гэта не разведінфармацыя?".
Як бачым, прапагандысты шукаюць усё новых і новых ворагаў. Прычым у самых нечаканых месцах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.