Ігар Крутой хацеў бы бачыць Ціму Беларускіх на "Еўрабачанні" ад Расіі

Ігар Крутой хацеў бы бачыць Ціму Беларускіх на "Еўрабачанні" ад Расіі

Ціма Беларускіх мог бы выступіць ад Расіі на конкурсе "Еўрабачанне". Такое меркаванне выказаў кампазітар і прадзюсар Ігар Крутой у інтэрв'ю выданню Starhit. 

"А хто з сучаснага пакалення артыстаў вам імпануе — хто мог бы прадставіць гонар краіны? Як ставіцеся да феномену Олі Бузавай, Федука, Зіверт?" — запытаўся журналіст.

На гэта Крутой адказаў: "Амаль усе пералічаныя сімпатычныя. Але калі казаць з пазіцыі жывога эфіру і жывога выканання на Еўропу і на свет, я б адправіў, магчыма, Ціму Беларускіх. Але не хачу моцна ў гэтыя гульні залазіць зноў-такі. Проста меркаванне".

Ціму Беларускіх (сапраўднае імя Цімафей Марозаў) 21 год. На пачатку 2019-га ён выдаў свой першы альбом "Твой першы дыск — мая касета". 

"Еўрабачанне" сёлета пройдзе ў Ратэрдаме. Прадстаўнік Беларусі будзе выступаць у першым паўфінале 12 траўня. 

Хто паедзе на конкурс ад нашай краіны, пакуль не вядома. За гэтае права пазмагаюцца Анастасія Гламазда, Дар'я Хмяльніцкая, Юлія Быкава (AURA), праект VAL, Анжаліка Пушнова, NAPOLI, Саша Захарык, КейСі, Ян Яраш, Анастасія Развадоўская, гурт CHAKRAS і Анастасія Малашкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі