Ігар Крывушэнка стаў галоўным трэнерам "Нафтана"

У Наваполацку дачакаліся прызначэння галоўнага трэнера

У Наваполацку дачакаліся прызначэння галоўнага трэнера / vk.com/fc_naftan

Ігар Крывушэнка стаў галоўным трэнерам "Нафтана". Кантракт падпісаны і ён ужо пачаў трэніроўкі, паведамляе football.by. Вядома, што на пасаду галоўнага трэнера прэтэндаваў і расіянін Сяргей Кір'якоў.

Наваполацкі "Нафтан" займае ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе 13-е месца. Яго галоўны трэнер Альберт Рыбак звольніўся ў пачатку верасня. Крывушэнка амаль да канца жніўня працаваў з БАТЭ, які займае 11-е месца, і сышоў "па пагадненні бакоў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі