Інспектар ДАІ, якога ў красавіку ў Мінску збіў байкер, апрытомнеў

Інспектар ДАІ, якога ў красавіку ў Мінску збіў байкер, апрытомнеў

Інспектар ДАІ, якога ў красавіку ў Мінску збіў байкер, апрытомнеў, паведамляе партал auto.tut.by. 46-гадоваму мужчыне зрабілі некалькі аперацый (у тым ліку і трэпанацыю чэрапа), паўтара месяца ён быў у коме. Як кажа афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч, дапытаць інспектара пакуль немагчыма, яго стан здароўя не дазваляе гэта зрабіць (ён яшчэ не можа гаварыць).

Як паведамляла Еўрарадыё, раніцай 18 красавіка на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова ў сталіцы адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам матацыкліста, інспектара ДАІ і аўтамабіля інкасатараў. У выніку яе моцна пацярпеў ДАІшнік, які спрабаваў спыніць матацыкліста і ў выніку трапіў пад аўтамабіль. 31-гадовы матацыкліст, ураджэнец Жлобіна, які таксама пацярпеў, апынуўся ў бальніцы, адкуль яго перавялі ў СІЗА (там ён знаходзіцца дагэтуль). У яго адносінах распачалі крымінальную справу па артыкуле "парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання" (ч. 2 арт. 317 КК).

Ці існуе відэа ўсяго здарэння з удзелам байкера і інспектара ДАІ?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі