Іосуб: Павелічэнне базавай звязана з інфляцыйнымі працэсамі ў эканоміцы

Іосуб: Павелічэнне базавай звязана з інфляцыйнымі працэсамі ў эканоміцы

1 студзеня 2017 года ў Беларусі павышаецца базавая велічыня: з 21 рубля яна вырасце да 23-х. Па словах вядучага аналітыка "Альпары" Вадзіма Іосуба, вялікай навіны ў чарговым павелічэнні базавай няма. Відавочна, што гэта звязана з інфляцыйнымі працэсамі ў эканоміцы.

Іосуб: "Да базавай велічыні прывязаныя, па-першае, розныя сацыяльныя выплаты, па-другое, розныя адміністратыўныя штрафы. То бок, з ростам базавай нехта будзе больш зарабляць, а тыя, хто, напрыклад, атрымлівае адміністрацыйныя штрафы, пачынаючы ад парушэння правіл ПДД і заканчваючы акцыямі, якія ў нас традыцыйна называюць несанкцыянаванымі, будуць больш плаціць".

Як паведамляла Еўрарадыё, пастанову аб павелічэнні базавай велічыні Савет міністраў прыняў 28 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі