Іспанскае выдавецтва апублікуе раман беларускі пра Чарнобыль

Наталля Літвінава

Наталля Літвінава / facebook.com/natalia.litvinova.35

Беларуска Наталля Літвінава атрымала іспанскую літаратурную прэмію Lumen de Novela за раман "Светлячок" пра ўцёкі ад Чарнобыля, піша выданне "Флагшток".

Прэмію Lumen кожны год уручае аднайменнае іспанскае выдавецтва за раман, напісаны на іспанскай мове аўтарам з Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна. Беларуска нарадзілася ў Гомелі, але з'ехала ў Аргенціну, калі ёй было 10 гадоў.

Журы назвала "Светлячка" Наталлі Літвінавай "прамянiстым радыеактыўным раманам". Выдавецтва апублікуе яго і перадасць аўтару 30 тысяч еўра у якасці узнагароды. На паперы кніга беларускі выйдзе ў верасні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі