Ізраіль на Еўрабачанні прадставіць спявачка, ацалелая ў нападзе ХАМАС— #ІхНоравы

#ІхНоравы

#ІхНоравы / @rubanau_collage

Сёння стала вядома, хто будзе змагацца за прэмію "Оскар". Карціна "Эмілія Перэс" сабрала больш за ўсё намінацый. Мюзікл пра кіраўніка наркакартэля, які змяняе пол, стаў самым намінаваным замежным фільмам у гісторыі прэміі.

А пра што яшчэ сёння гаварылі ў свеце? Чытайце ў нашым аглядзе.

 

Трамп вырашае

Дональд Трамп папярэдзіў Уладзіміра Пуціна: як той не скончыць вайну ва Украіне, дык Штаты ўвядуць высокія пошліны і дадатковыя санкцыі.

У сваёй сацсетцы Truth Social Трамп напісаў, што гэтымі сваімі высілкамі па заканчэнні вайны ва Украіне ён аказвае расійскаму прэзідэнту “вельмі вялікую паслугу”. Вось, што ён піша:

"Супакойцеся і спыніце гэтую недарэчную вайну! БУДЗЕ ТОЛЬКІ ГОРШ. Калі мы не заключым здзелку, прычым як мага хутчэй, у мяне не застанецца іншага выбару, акрамя як увесці высокія падаткі, пошліны і санкцыі на ўсё, што Расія прадае Злучаным Штатам".

Мы памятаем, што раней Трамп рабіў вельмі гучныя заявы наконт вайны ва Украіне. Абяцаў нават скончыць яе цягам аднаго дня. Адным днём вайна не скончылася, але і надзеі на яе заканчэнне яшчэ жывыя.

Вось яе песня

Сёлета Еўрабачанне пройдзе ў швейцарскім горадзе Базель.

 

Крызіс штучнай ісціны

А Папа Рымскі Францыск папярэдзіў сусветных лідараў пра небяспеку, якую тоіць у сабе штучны інтэлект. І тут аніякай канспіралогіі або містыкі: Папа Францыск кажа пра абсалютна рэальныя рэчы — ШІ можа пагоршыць "крызіс ісціны".

Ён склаў зварот да Сусветнага эканамічнага форуму, які праходзіць у Давосе. І ў ім заклікаў і ўрады, і кампаніі праяўляць абачлівасць і пільнасць, працуючы з тэхналогіямі штучнага інтэлекту. 

"Гэтую тэхналогію распрацавалі для таго, каб навучацца і рабіць пэўны выбар аўтаномна, адаптуючыся да новых сітуацый і даючы адказы, якія не прадугледжваліся яе праграмістамі, тым самым падымаючы фундаментальныя пытанні аб этычнай адказнасці, бяспецы чалавека і больш шырокіх наступствах гэтых распрацовак для грамадства", — гаворыцца ў звароце Папы, які на форуме зачытаў адзін з кардыналаў.

Папа не па чутках ведае пра здольнасць штучнага інтэлекту скрыўляць праўду: яго вобраз часта выкарыстоўваюць на фэйкавых выявах. На самых папулярных з іх ён, напрыклад, абдымаецца са спявачкай Мадоннай і фарсіць у пухавіку Balenciaga.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі