Сцэнарысты здолелі давесці, што штучны інтэлект іх не заменіць — #ІхНоравы
"Іх норавы"
Сёння кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка сказаў, што ўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах беларусы замежжа не змогуць. А калі хочуць прагаласаваць — хай прыязджаюць дадому. І Карпенка чамусьці лічыць, што нічыіх правоў гэта не парушае. Беларускаму рэжыму вельмі хочацца, каб за падзеямі ў краіне беларусы назіралі збоку — і нічога не чапалі.
А нам вельмі хочацца, каб вы назіралі не толькі за падзеямі ў Беларусі, але і за навінамі з усяго свету. Таму кожны дзень мы коратка расказваем вам пра галоўнае (ці проста самае цікавае).
Сцэнарысты vs штучны інтэлект — 1:0
Галівудскі "хэпі энд" галівудскай забастоўкі сцэнарыстаў. Гільдыя пісьменнікаў Амерыкі дамовілася са студыямі і пагадзілася скончыць страйк, піша ВВС.
Каля 11,5 тысяч сябраў прафсаюза пагадзілася на трохгадовую дамову, у якой ім прапануюць павышэнне зарплаты і абарону ад выкарыстання ў індустрыі тэхналогій штучнага інтэлекту.
"Бруднае, пакрытае мохам і каламутнай вадой балота Шрэка знаходзіцца сярод пагоркаў Шатландыі, госці могуць заседжвацца дапазна, абменьвацца гісторыямі і аб'ядацца як огр — таму што раніцамі асёл пячэ вафлі!" — кажа аб'ява.
Хатка будзе вольная з 13 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.