ChatGPT не напіша новую частку "Гульні тронаў" — і вось чаму. #ІхНоравы
"Іх норавы"
На гэтым тыдні ўсе гаварылі пра вайну — вайну ў Нагорным Карабаху. І пра стомленасць ад вайны — вайны ва Украіне. Вось такі бязрадасны агляд сусветных навін.
(Але нешта добрае ў свеце мы таксама знайшлі, чытайце да канца.)
Унутраная справа Азербайджана?
У аўторак азербайджанскае войска пачало ваенную аперацыю ў Нагорным Карабаху. У Баку яе назвалі антытэрарыстычнай, у Ерэване — генацыдам. Праз суткі адміністрацыя непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі прыняла рашэнне: яна згаджаецца на раззбраенне і вывад армянскай ваеннай тэхнікі.
Але на гэтым нічога не скончылася.
Цяпер ідуць перамовы. Армяне Нагорнага Карабаха патрабуюць ад Баку гарантый бяспекі — і роўных правоў. Яны асцерагаюцца, што пасля канчатковага пераходу іх тэрыторыі пад кантроль Азербайджана ў рэгіёне пачнуцца этнічныя чысткі.
У Баку кажуць: маўляў, ужо гатовы план інтэграцыі армян Карабаха. Але што гэта за план — незразумела, і ніхто не расказвае. У Баку лічаць, што лёс армян Карабаха — "гэта ўнутраная справа Азербайджана".
Перамовы праходзілі за зачыненымі дзвярыма, эксперты ВВС мяркуюць, што ўсё звялося да таго, што Азербайджан дыктаваў свае ўмовы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.