Капітуляцыя: у Карабаху абаронцы складуць зброю

Сцепанакерт, 20 верасня 2023-га

Сцепанакерт, 20 верасня 2023-га / twitter.com/marutvanian

Дасягнутая дамоўленасць пра поўнае спыненне баявых дзеянняў у Карабаху. Яна пачынае дзейнічаць з 13-й гадзіны 20 верасня. Дамоўленасць была дасягнутая пры пасярэдніцтве камандавання расійскіх вайскоўцаў у Карабаху ("міратворцаў").

Улады непрызнанай рэспублікі вырашылі спыніць агонь. Яе падраздзяленні складуць зброю і пакінуць свае пазіцыі. Гэта фактычна азначае капітуляцыю. Толькі пры такой умове Баку пагаджаўся на перамовы. На 21 верасня запланавана сустрэча прадстаўнікоў Карабаха і прадстаўнікоў Азербайджана.

Баі працягваліся два дні. У Сцепанакерце падкрэсліваюць, што абаронцы стрымлівалі праціўніка, які ў некалькі разоў пераўзыходзіў іх колькасць, меў значную перавагу ў тэхніцы. Сцвярджаецца, што азербайджанская армія панесла адчувальныя страты. Страты ёсць і ў арміі Карабаха. Азербайджан здолеў за аўторак-сераду захапіць шэраг важных вышынь і "стратэгічных вузлоў дарог".

Сілы ў бакоў канфлікту былі відавочна няроўныя, а Арменія адмовіла Карабаху ў падтрымцы. Тым часам у Ерэване сітуацыя з Карабахам стала прычынай вулічных пратэстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі