Усіх журналістаў "Народнай Волі" адхілілі ад працы выдання — Сярэдзіч
Выпуск "Народнай Волі" часоў Іосіфа Сярэдзіча
Новы кіраўнік "Народнай волі" звольніў усіх журналістаў. Пра гэта паведаміў былы галоўны рэдактар і заснавальнік выдання Іосіф Сярэдзіч.
"Я ставіў умовы, каб журналісты "Народнай волі" маглі творча працаваць у новай рэдакцыі, але, наколькі мне вядома, былых журналістаў адхілілі ад супрацы з сайтам "НВ-Онлайн". Гаворка пра Марыну Коктыш, Святлану Калінкіну, Алеся Сівага", — расказаў Сярэдзіч блогу "Галасы".
Па словах Сярэдзіча, ён прапаноўваў супрацоўнікам рэдакцыі ўзначаліць выданне, але ніхто не захацеў узяць адказнасць на сябе. Таму ён бясплатна перадаў сайт "Народнай Волі" кампаніі "Гіпер ПК". Толькі гэтая фірма пагадзілася працягваць праект. Сярэдзіч быў з ёй знаёмы: яны часам аказвалі тэхнічныя паслугі.
Як распавядала Еўрарадыё, Іосіф Сярэдзіч пакінуў пасаду галоўнага рэдактара "Народнай Волі" на пачатку жніўня. Ён спаслаўся пры гэтым на ўзрост. Праз пэўны час выданне змяніла палітычны курс і стала публікаваць тэксты расійскай і беларускай дзяржаўнай прапаганды.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.