Кааліцыя Латушкі і руху "За Свабоду" прызнаная "экстрэмісцкім фарміраваннем"
Кіраўнік НАУ Павел Латушка і лідар руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч
Кааліцыя "Каманда Латушкі і рух "За Свабоду" прызнаная "экстрэмісцкім фармаваннем". Рашэнне было прынятае ў КДБ яшчэ 3 траўня, звярнулі ўвагу праваабаронцы. Кааліцыя ўдзельнічае ў выбарах у Каардынацыйную раду, якія адбудуцца ў канцы траўня.
Рэжым адчувае пагрозу — так адрэагаваў на навіну пра прызнанне кааліцыі "экстрэмісцкім фарміраваннем" Павел Латушка.
"А гэта азначае тое, што мы робім усё правільна і з'яўляемся сапраўднай дэмакратычнай альтэрнатывай дыктатарскаму рэжыму", — адзначыў ён. Латушка падкрэсліў, што для беларусаў важнае "стварэнне альтэрнатыўных інстытутаў, якія будуць абараняць правы беларусаў, прадстаўляць Беларусь". Ён заклікаў усіх грамадзян узяць 24-25 траўня ўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду.
Таксама "экстрэмісцкімі фармаваннямі" прызнаныя праекты "Дактары за праўду і справядлівасць" і Free Info Bel.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.