За тыдзень было пяць выпадкаў шантажу сваякоў каманды НАУ — Латушка

Павел Латушка

Павел Латушка

На сваякоў каманды Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) апошнімі днямі ўзмацніўся ціск, заяўляе кіраўнік НАУ Павел Латушка.

"За апошні тыдзень у нашай камандзе мы мелі пяць выпадкаў, калі ў дачыненні да сваякоў чальцоў Народнага антыкрызіснага ўпраўлення былі спробы шантажу, ціску, іншых спосабаў незаконных дзеянняў для таго, каб паўплываць на нашу працу", — заявіў ён у інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Васілю Галаванаву.

Латушка згадаў пагрозы з боку Аляксандра Лукашэнкі на адрас свакоў палітэмігрантаў і параўнаў іх са сталінскімі часамі.

"Гэта сталінізм, гэта ўвядзенне формулы "член сям'і ворага народа". І толькі на падставе роднасных сувязяў чалавека можна будзе рэпрэсаваць: турма, звальненне, ціск, затрыманні, допыты. Гэта ўжо мае месца быць, але ён хоча гэта маштабаваць", — канстатуе палітык.

Пагрозы Лукашэнкі прагучалі 25 красавіка падчас пасяджэння Усебеларускага народнага сходу. "Не забывайце, што ў вас тут нейкая уласнасць ёсць. Можаце забыць пра сваю ўласнасць! Але не стаўце пад удар сваіх родных. Не буду далей працягваць — ведаеце, у што гэта можа выліцца", — заявіў Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі