Каб атрымаць шэнгенскую візу, беларусам давядзецца здаць адбіткі пальцаў

Консульствы і амбасады краін Шэнгенскай дамовы з 23 чэрвеня ўводзяць Візавую інфармацыйную сістэму (ВІС). Гэта азначае, што пры першай падачы хадайніцтва на атрыманне візы заяўнікі, якія дасягнулі 12-гадовага ўзросту, павінны будуць асабіста з'яўляцца для здачы біяметрычных звестак — адбіткаў пальцаў і фатаграфіі. Пра новаўвядзенне паведамляе польская амбасада ў Беларусі.

Новаўвядзенне 23 чэрвеня 2015 году закране консульствы і амбасады ў краінах Усходняга партнёрства. Гэта азначае, што Беларусь таксама трапіць у гэты пералік.

Біяметрычныя звесткі заяўнікаў будуць захоўвацца ў агульнай базе ВІС на працягу 59 месяцаў. Іх могуць паўторна выкарыстоўваць пры падачы новых заявак на візу. Прычым адбіткі пальцаў заяўніка будуць даступныя ў кожнай амбасадзе або консульстве краін Шэнгена.

Не падаваць заяўкі могуць толькі тыя, хто фізічна няздольны гэта зрабіць — напрыклад, тыя, хто не мае пальцаў. Калі ў чалавека менш за 10 пальцаў, то здымаюцца адбіткі ўсіх наяўных. Калі часова немагчыма зняць адбіткі (напрыклад, пры пераломе пальцаў альбо заяўнік знаходзіцца ў шпіталі), то заяўніка могуць вызваліць ад гэтай працэдуры. Але ён мусіць яе прайсці пры наступнай заяве на візу.

Фота — interfax.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі