Кабякоў: У сацыяльна арыентаванай дзяржаве эканоміка павінна быць рынкавай
Асноўныя сацыяльныя паслугі ў Беларусі будуць забяспечвацца за кошт бюджэтнага фінансавання. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ паведаміў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. Інтэрв'ю з ім было запісанае падчас Усебеларускага народнага сходу, які прайшоў 22-23 чэрвеня.
Разам з тым ён перакананы, што эканоміка ў нашай дзяржаве павінна быць рынкавай. Па словах Кабякова, у такім спалучэнні — асаблівасці беларускага шляху.
Кабякоў: "Беларусь — сацыяльна арыентаваная дзяржава, але эканоміка павінна быць рынкавай, канкурэнтнай, эфектыўнай. Мы забяспечым асноўныя віды сацыяльных паслуг — перш за ўсё ў ахове здароўя, адукацыі, сацыяльным забеспячэнні — за кошт бюджэтнай сферы, бюджэтнага фінансавання".
Прэм'ер-міністр дадаў, што дзяржава не будзе перашкаджаць таму, каб грамадзянін пры жаданні мог за свае грошы атрымаць больш поўны спектр паслуг.