Андрэй Кабякоў адправіўся ў Маскву
13 чэрвеня ў Маскве пройдзе чарговае пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы. Беларускую дэлегацыю ўзначаліць прэм-ер-міністр Андрэй Кабякоў, паведамляе прэс-служба ўрада.
На пасяджэнні плануецца абмеркаваць 14 пытанняў. Асноўную ўвагу звернуць на гандлёва-эканамічную супрацу Беларусі і Расіі. Удзельнікі пасяджэння разгледзяць прагнозныя балансы попыту і прапановы па найважнейшых відах прадукцыі Саюзнай дзяржавы, а таксама ход рэалізацыі саюзных праграм.
Таксама плануецца разгледзець, як быў у 2017 годзе выкананы План мерапрыемстваў па фармаванні і функцыянаванні аб'яднанай транспартнай сістэмы Саюзнай дзяржавы на 2016-2018 гады. Акрамя таго будзе абмеркаванае ўдасканаленне бюджэтнага працэсу Саюзнай дзяржавы і шэраг іншых пытанняў.