Прэм'еры Кабякоў і Мядзведзеў разам балелі за зборную Расіі (фотафакт)
Прэм'ер-міністры Андрэй Кабякоў і Дзмітрый Мядзведзеў разам балелі за зборную Расіі па футболе. Фота змясціў на сваёй старонцы ў Facebook расійскі прэм'ер. "За Расію балелі разам з беларускім калегам Андрэем Кабяковым. Перамога!", — напісаў Мядзведзеў. Як вядома, на чэмпіянаце свету па футболе расіяне выйгралі ў егіпцян (3:1) і забяспечылі сабе месца ў 1/8 фіналу. Здымак быў зроблены пасля таго, як зборная Расіі забіла трэці мяч. Першы матч расіян на сусветным першынстве Дзмітрый Мядзведзеў глядзеў на "Лужніках" у Маскве, побач з ім быў Аляксандр Лукашэнка.
У аўторак у Мінску прайшло пасяджэнне Саўміна саюзнай дзяржавы, у якім удзельнічалі прэм'еры Беларусі і Расіі.