Качанава заявіла, што ў статыстыцы па COVID-19 фальсіфікацыі няма
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава ў эфіры тэлеканала СТБ заявіла, што ў статыстыцы па COVID-19 фальсіфікацыі няма. Паводле яе слоў, "ад грамадзян краіны нічога не хаваецца". Качанава ўдзельнічала ў сустрэчы з удзельнікамі місіі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, якая працавала ў Беларусі на мінулым тыдні. Яна запэўніла замежных экспертаў, што агучваецца праўдзівая інфармацыя па сітуацыі з каранавірусам.
"Я вам скажу, што ніякай фальсіфікацыі ў лічбах абсалютна няма, — гаворыць Наталля Качанава. — Гэтыя лічбы ёсць і ў нас, цалкам сітуацыяй валодае прэзідэнт нашай краіны. Таму шторанак ён збірае гэтыя даныя, і мы абмяркоўваем гэтыя патанні, бачым, якая дынаміка".
Па стане на раніцу 12 красавіка ў Беларусі налічвалася 2578 выпадкаў заражэння каранавірусам, ачунялі 203 чалавекі, памерлі 26. Паводле прагнозаў, пік захворванняў чакаецца ў канцы красавіка — у пачатку траўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.