Кацярына Карстэн і іншыя весляры, хто можа стрэліць на Алімпіядзе

Кацярына Карстэн і іншыя весляры, хто можа стрэліць на Алімпіядзе

На папярэдніх Гульнях у Лондане яны заваёўвалі для Беларусі кожны чацвёрты медаль. Срэбрам у 2012-ым годзе адзначыліся браты Багдановічы (каноэ-двойка, заезд на 1000 метраў), пара Пятрушэнка/Махнёў (байдарка-двойка, заезд на 200 метраў). Бронзу ўзяла жаночая байдарка-чацвёрка (заезд на 500 метраў).

Але сёлета Міжнародная федрацыя выкрэслівае ўсю нашу мужчынскую зборную канаістаў і байдарачнікаў з Гульняў-2016. Нягледзячы на гэта,  шанцы на медалі  далёка не страчаны

 

Тры віды веславання, дзе змагаюцца Беларусы

Кацярына Карстэн і іншыя весляры, хто можа стрэліць на Алімпіядзе

У заездах на каноэ спартсмен знаходзіцца ў становішчы на калене. У яго толькі адно вясло, на якім толькі адна лопасць. Так склалася, што жанчыны-канаісткі на Алімпіядзе ўвогуле не выступаюць. Таму гэты від веславання для нас неактуальны.

Кацярына Карстэн і іншыя весляры, хто можа стрэліць на Алімпіядзе

У заездах на байдарцы атлеты сядзяць на пятай кропцы. Вясло мае дзве лопасці. У гэтай дысцыпліне —галоўныя надзеі беларусаў на Гульнях-2016. 

Кацярына Карстэн і іншыя весляры, хто можа стрэліць на Алімпіядзе

У акадэмічным веславанні атлеты сядзяць у лодках на пятай кропцы і ў адрозненне ад байдарачнікаў ды канаістаў  грабуць спінай наперад. Першы алімпійскі медаль у гісторыі неалежнай Беларусі заваявала менавіта акадэмічная вяслярка. Гаворка пра легендарную Кацярыну Хадатовіч (Карстэн). Справа была на Гульнях-1996 у Атланце. 

Нашы байдарачніцы

 

“Беларускі будуць прадстаўленыя ў трох з чатырох алімпійскіх дыстанцый. Гэта 500 метраў байдарка-адзіночка, 500 метраў байдарка-двойка і 500 метраў байдарка-чацвёрка”, — паведамляе Еўрарадыё Юрый Кількоў, старшы трэнер нацыянальнай зборнай.

Самай топавай беларускай байдарачніцай сёння лічыцца Марына Літвінчук. Хутчэй за ўсё падчас Гульняў у Рыо яна закрые ўсе тры называныя дыстанцыі.  Чакаецца, што Літвінчук прыме ўдзел у заездзе байдарак-адзіночак на 500 метраў. Ці мае Беларусь медальныя шанцы на гэтай дыстанцыі — пытанне. На чэрвеньскім чэмпіянаце Еўропы ў Маскве Літвінчук, канешне, перамагла, але на неалімпійскай дыстанцыі 5000 метраў. 

Кацярына Карстэн і іншыя весляры, хто можа стрэліць на Алімпіядзе

На іншых дзвюх дыстанцыях — нашыя чаканні больш аптымістычныя.

На нядаўнім чэмпіянаце Еўропы наш экіпаж байдаркі-чацвёркі стаў другім з вынікам 1.31,380. Нагадаем і тое, што на Алімпіядзе ў Лондане якраз беларуская байдарка-чацвёрка заваявала бронзу. З таго складу каманды у Рыо выступяць Марына Літвінчук і Вольга Худэнка. 

Кацярына Карстэн і іншыя весляры, хто можа стрэліць на Алімпіядзе

Беларускі экіпаж байдаркі-двойкі на апошняй Еўропе стаў трэцім. Вынік 1.43,564 таксама вельмі блізкі да п'едэсталу Алімпіяды-2012.

 

Кацярына Карстэн — чатыры медалі на пяці Гульнях

 

Толькі прысутнасць “Кацярыны Вялікай” у складзе беларускай алімпійскай місіі — гэта ўжо знакавая падзея. Карстэн перамагла на дзвюх Алімпіядах — у Атланце-1996 і Сіднэі-2000. Потым вяслярка пачала трошкі збаўляць абароты. На Алімпіядзе-2004 яна стала другой. На Гульнях-2008 у Пекіне — трэцяй. На лонданскай Алімпіядзе — пятай, хоць і выступала траўмаванай.

Кацярыне 44, а яна не супакойваецца. Сёлета ў траўні на чэмпіянаце Еўропы ў заездзе адзіночак стала чацвёртай. А значыцца, набрала добрую форму, магчыма чакаць сюрпрызаў. 

Кацярына Карстэн і іншыя весляры, хто можа стрэліць на Алімпіядзе

Іншыя медальныя надзеі ў акадэмічным веславанні

 

Пасля няўдалай Алімпіяды ў Лондане нацыянальную зборную ўзначаліў ураджэнец Малдовы Юрый Радзівонаў. Ён паспяхова рыхтаваў чэмпіёнаў свету і залатых алімпійскіх медалістаў ва Украіне. Сышоў адтуль пасля гучнай гісторыі, калі па сваёй ініцыятыве запрасіў антыдопінгавых камісараў, каб праверыць усіх весляроў зборнай на допінг…

Радзівонаў умее рыхтаваць алімпійскіх чэмпіёнаў. На апошнім чэмпіянаце Еўропы наш жаночы экіпаж парнай двойкі (Бічык/Кухта) стаў пераможцам. Чым не заяўка на алімпійскі п’едэстал?

Кацярына Карстэн і іншыя весляры, хто можа стрэліць на Алімпіядзе

Мужчынская чацвёрка распашная без рулявога (Лялін/Мігаль/Пашэвіч/Шарлап) заваявала срэбра.

Кацярына Карстэн і іншыя весляры, хто можа стрэліць на Алімпіядзе

Пра лепшым раскладзе ўсе беларскія весляры здольныя на два-тры алімпійскія медалі. Але можа быць і ніводнага. 

Фота alchetron.com, radiobrest.by, golk.by, canoeing.by, belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі