Кацярына Карстэн і Станіслаў Шчэрбачэня — у паўфінале Алімпіяды
Беларуска Кацярына Карстэн выйшла ў паўфінал Алімпіяды ў Рыа ў акадэмічным веславанні. У 1/4 фіналу ў чацвёртым заездзе адзіночак 44-гадовая спартсменка паказала трэці вынік.
Таксама ў аўторак у паўфінал ў акадэмічным веславанні выйшаў беларус Станіслаў Шчэрбачэня. У 1/4 фіналу ў другім заездзе адзіночак ён быў трэцім.
Такім чынам, 11 жніўня беларускія весляры пазмагаюцца ў паўфінале.
Станіслаў Шчэрбачэня. Фота з сацсетак.