Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову назвалі "журналісткамі году"

Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову назвалі "журналісткамі году"

Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову назвалі "журналісткамі году" на фэстывалі PRIX Europa, паведамляюць праваабаронцы.

Фестываль PRIX Europa з'яўляецца найбуйнейшай журналісцкай імпрэзай у Еўропе, якая яднае анлайн-выданні, тэлевізію і радыё. Урачыстае абвяшчэнне сёлетніх лаўрэатаў адбылося ў Патсдаме.

Зняволеныя журналісткі былі вылучаныя на прэмію "Еўрапейскі журналіст года" ад імя грамадскай Польскай тэлевізіі. Ініцыятыва сустрэла шырокую падтрымку журналісцкай супольнасці з усяго рэгіёну, у тым ліку з Беларусі, Літвы і Украіны. За вылучэнне журналістак падпісаліся каля 200 прадстаўнікоў медыяў.

Як паведамляла Еўрарадыё, журналістак 27-гадовую Кацярыну Андрэеву і 23-гадовую Дар'ю Чульцову на 2 гады адправілі ў калонію агульнага рэжыму.

Андрэеву і Чульцову затрымалі 15 лістапада 2020 года ў доме на "Плошчы Перамен" у сталіцы падчас стрыму з разгону мірнай вулічнай акцыі памяці забітага пратэстоўца Рамана Бандарэнкі. Журналістак прызналі вінаватымі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК). Андрэева і Чульцова сваёй віны не прызналі. Яны — палітзняволеныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі